Перайсці да зместу

Плацічна (возера, басейн Чарняца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плацічна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,35 км
Шырыня 0,17 км
Плошча 0,04 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,88 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плацічна (Беларусь)
Плацічна
Плацічна
Плацічна (Віцебская вобласць)
Плацічна
Плацічна
Map

Плацічнавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі. Знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на поўдні прымыкае балотны масіў. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 100 м. На поўначы выцякае ручай у Звярынае возера.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.